Аляксей Гайшун — пісьменнік і перакладчык з Бабруйска, асуджаны за ўдзел у пратэстах да 1,5 года калоніі. 29 красавіка ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Цяпер палітвязень у бяспецы, паведаміла былая палізняволеная Вольга Класкоўская.
Падчас знаходжання за кратамі Аляксей напісаў тры кнігі, але ўсе чарнавікі былі знішчаныя адміністрацыяй калоніі. Цяпер былы палітвязень аднаўляецца, а таксама аднаўляе свае знішчаныя творы.
Як адзначае Вольга Класкоўская, дапамогу ў эвакуацыі аказаў Bysol.
Каментары