Продаж аўтобусаў МАЗ у Расію скараціўся амаль на 80%
У ліпені продаж аўтобусаў МАЗ на расійскім рынку знізіўся на 78,8% у параўнанні з тым жа месяцам 2022 года. У ліпені 2023-га ў Расію прададзена ўсяго 43 новыя аўтобусы Мінскага аўтамабільнага завода, год таму — 203. Пра гэта сведчаць даныя агенцтва «Автостат», піша «Позірк».
07.08.2023 / 17:39
На долю прадукцыі МАЗа ў ліпені 2023-га прыйшлося 3,9% гэтага сегмента аўтарынку РФ, беларускі брэнд заняў на ім пятае месца (годам раней — 22,5% і другое месца).
Гарадская адміністрацыя Санкт-Пецярбурга 2 жніўня зняла з маршруту беларускія аўтобусы МАЗ праз частыя ўзгаранні. На заводзе, у сваю чаргу, паведамілі, што вядуць перамовы для вяртання тэхнікі на вуліцы расійскага горада.
Чытайце таксама:
Чаму ў Пецярбургу масава гараць новыя аўтобусы МАЗ? Наступствы санкцый
Шклоў і Жодзіна ў наступным годзе цалкам перавядуць на электробусы — Галоўчанка
Ці згнілі Geely? Колькі каштуюць і як выглядаюць патрыманыя беларуска-кітайскія аўто