Шклоў і Жодзіна ў наступным годзе цалкам перавядуць на электробусы — Галоўчанка
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка паабяцаў, што пасля рэалізацыі пілотных праектаў гарады Жодзіна і Шклоў пяройдуць да канца 2024 года на электрычны грамадскі транспарт, паведаміла БелТА.
«Пакуль комплекснай стратэгіі па іншых гарадах няма, таму што мы павінны ацаніць эфект хоць бы па выніках першага года эксплуатацыі», — сказаў Галоўчанка.
Ён адзначыў, што мала таго што ў Беларусі ёсць два паўнавартасныя серыйныя вытворцы электратранспарту, МАЗ і «Белкамунмаш», дык створаны, маўляў, і ўласная школа, найвышэйшы ўзровень лакалізацыі, зарадная інфраструктура.
«Мы гатовыя да ўкаранення. Вядома, гэта нятанна. Але без такога скачка мы не пяройдзем да масавага ўкаранення электратранспарту», — заявіў чыноўнік.
Ён таксама паведаміў, што ў 2027—2028 гадах нібыта «кошт электробуса павінен зраўняцца з коштам аўтобуса на традыцыйным паліве».
Каментары
Потом будет повод сказать- мы перевели, а работать некому)