Жыхару Баранавічаў далі год калоніі за абразу Лукашэнкі
У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічаў 10 жніўня вынеслі прысуд 37-гадоваму мясцоваму жыхару Сяргею Корсаку. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.
14.08.2023 / 13:44
Сяргей Корсак. Фота: сацсеткі
Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, абвінаваўца — памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Вадзім Карачун, піша «Вясна».
Паводле абвінавачання, Сяргей Корсак на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» некалькі разоў размясціў выяву з тэкстам, які ганьбіць гонар і годнасць Лукашэнкі.
Суд прызнаў Сяргея Корсака вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе года калоніі.
Чытайце таксама:
Чэмпіёна Гомеля па шахматах прызналі «экстрэмістам» і адправілі на прымусовае лячэнне
Гомельскаму бармену Вятошкіну замянілі «хатнюю хімію» на калонію