Грамадства

Гомельскаму бармену Вятошкіну замянілі «хатнюю хімію» на калонію

У маі гэтага года Гомельскі абласны суд асудзіў да пяці гадоў «хатняй хіміі» 30-гадовага бармена гомельскага бара «Кватэрнік» Глеба Вятошкіна, аднак прысуд у сілу так і не ўступіў. Яго Глебу замянілі на больш суровы, піша выданне «Люстэрка».

Глеб Вятошкін
Глеб Вятошкін

Як расказалі крыніцы «Люстэрка», 8 чэрвеня пракуратура падала апеляцыйны пратэст на пастанову суда. У выніку перагляду справы гамяльчук быў асуджаны на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Пра затрыманне Глеба Вятошкіна праваабаронцы даведаліся 28 лістапада 2022 года з праўладных тэлеграм-каналаў. Паведамлялася, што ён нібыта распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы», а ў жніўні 2020 года ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць.

Увесь час да суда мужчына знаходзіўся ў СІЗА-3 у Гомелі. Таксама пасля затрымання ў дачыненні да Глеба быў складзены пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП — «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

30 мая гэтага года ў Гомельскім абласным судзе суддзя Аляксандр Піскуноў абвясціў прысуд: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на пяць гадоў. Глеб быў вызвалены з-пад варты ў зале суда.

Пазней, аднак, пракуратура падала апеляцыйны пратэст на пастанову суда і, паводле звестак крыніц «Люстэрка», першапачаткова прасіла прысудзіць гамельчуку тры гады пазбаўлення волі.

Справа разглядалася ў Вярхоўным судзе 8 жніўня. Прадстаўнік пракуратуры запытаў 1,5 года пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Судовая калегія падтрымала запыт пракурора.

Прысуд уступіў у законную сілу з унесенымі судом зменамі. На наступным тыдні Глеб адправіцца адбываць пакаранне.

Каментары

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за4

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Усе навіны →
Усе навіны

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»24

Алексіевіч: Дыктатура робіць нас дурнейшымі, бо мы абмяркоўваем гэта вар'яцтва6

Наколькі выгадна інвеставаць грошы ў золата?2

Пратэстоўцы ў Абхазіі паспрабавалі ўзяць штурмам будынак парламента2

Цэны на кватэры ў Мінску зноў паставілі рэкорд

Больш за ўсё снегу нападала ў Лынтупах1

У Мінску грузавік МАЗ пратараніў трамвай

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»25

«Дзімка? Дык які ён шпіён? Гэта проста смешна». Знаёмыя памерлага ў калоніі Дзмітрыя Шлетгаўэра расказалі пра яго і яго сям'ю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за4

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Галоўнае
Усе навіны →