Нас чакае яшчэ як мінімум тры дні пекла
Прагноз надвор'я на самую сярэдзіну жніўня.
15.08.2023 / 16:31
Фота: «Наша Ніва»
У сераду без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Ноччу +15..+21°С, па паўночным усходзе Беларусі +12..+14°С, максімальная тэмпература днём +28..+34°С. У Мінску чакаецца +31°С.
Надвор'е на сераду. Pogoda.by
А наступныя двое сутак умовы надвор'я будзе вызначаць няўстойлівая вельмі цёплая паветраная маса трапічнага паходжання.
У чацвер у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу будзе ад +14°С па ўсходзе да +22°С па захадзе, максімальная тэмпература днём +27..+34°С.
У Мінску чакаецца +30°С.
У пятніцу, 18 жніўня, у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Ноччу ад +14°С па паўднёвым усходзе да +22°С па захадзе, максімальная тэмпература днём +27..+33°С.
У Мінску +30°С.
На суботу і нядзелю ў Мінску, паводле папярэдняга прагнозу, мінімум +28°С.
Чытайце таксама:
Спёка вярнулася. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е
Як гарачая ванна. Сусветны акіян пабіў тэмпературны рэкорд усіх часоў, і гэта толькі пачатак