Надвор'е

У Партугаліі і Іспаніі бушуюць лясныя пажары. На Пірэнеі прыйшла трэцяя за лета хваля анамальнай спёкі

У панядзелак метэастанцыя ў горадзе Сантарэн зафіксавала самую высокую тэмпературу лета — 46,4°C.

Фота: Daniel Garrido / Getty Images

Экстранныя службы Іспаніі і Партугаліі працягваюць змагацца з ляснымі пажарамі, якія ахапілі тысячы гектараў. На Пірэнейскі паўвостраў прыйшла новая хваля гарачага надвор'я, якая спрыяе распаўсюджванню пажараў, піша Бі-бі-сі.

Паводле даных Нацыянальнага ўпраўлення грамадзянскай абароны Партугаліі, у цэнтральнай і паўднёвай частках краіны на барацьбу з агнём былі кінутыя тысяча пажарных і 12 самалётаў.

Лясны пажар, з якім змагаецца больш за 800 пажарных, пачаўся ў суботу ў муніцыпалітэце Адэміра ў рэгіёне Алентэжу, але затым распаўсюдзіўся на поўдзень, у бок Алгарвэ, аднаго з галоўных турыстычных напрамкаў Партугаліі.

Высокая тэмпература і моцны вецер ускладняюць барацьбу з агнём, які знішчыў каля сямі тысяч гектараў лесу. Увечары ў панядзелак неба ў Адэміры пацямнела і ў паветра паднялося велізарнае воблака дыму. Мэр горада Адэміра Хелдэр Герэйра назваў сітуацыю крытычнай.

З меркаванняў засцярогі былі эвакуяваныя 19 невялікіх вёсак, чатыры турыстычныя базы і кемпінг. Некалькі дарог былі перакрытыя, уключаючы часткі трасы А-1 паміж Лісабонам і Порту.

Многія навукоўцы звязваюць лясныя пажары з кліматычнымі зменамі, узмоцненымі за кошт дзейнасці чалавека. І хоць маштаб пажараў у Іспаніі і Партугаліі гэтым летам у цэлым ніжэйшы за сярэднія шматгадовыя значэнні, камп'ютарныя мадэлі паказваюць, што ў будучыні частата ўзнікнення хваль спякоты, імаверна, будзе павялічвацца. Адпаведна, без прыняцця мер абароны, будзе павышацца і рызыка ўзнікнення прыродных пажараў.

Паводле ацэнак навукоўцаў, з пачатку індустрыяльнай эпохі сярэднія тэмпературы на зямлі выраслі прыкладна на 1,1°C і працягнуць расці ў агляднай будучыні.

На гэтым тыдні на большай частцы Пірэнейскага паўвострава чакаецца тэмпэратура вышэйшая за 40°C.

У панядзелак метэастанцыя ў горадзе Сантарэн зафіксавала самую высокую тэмпературу ў гэтым годзе — 46,4°C.

У панядзелак партугальскае метэаралагічнае агенцтва IPMA абвясціла ў шасці раёнах краіны, уключаючы Лісабон, «чырвоную трывогу» ў сувязі з набліжэннем новай хвалі спёкі.

Улады абвясцілі больш за 120 муніцыпалітэтаў Партугаліі змешчанымі ў зоне максімальнай рызыкі лясных пажараў.

У панядзелак у Іспаніі тры лясныя пажары, якія за выхадныя выпалілі больш за 1000 гектараў зямлі, удалося ўзяць пад кантроль, але ў многіх абласцях краіны па-ранейшаму горача: Іспанію накрыла ўжо трэцяя за лета хваля анамальнай спякоты.

Па даных іспанскага метэаралагічнага агенцтва Aemet, у паўднёвай Андалусіі, цэнтральнай Кастыліі-Ла-Манчы і Эстрэмадуры на захадзе краіны абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, бо чакаецца, што тэмпература паветра на гэтым тыдні дасягне ў асобных месцах 43°C.

Пажар, які ўзнік у нядзелю прыкладна за 10 км ад іспанскага прыбярэжнага горада Кадыс, папулярнага сярод турыстаў месца адпачынку на беразе Атлантычнага акіяна, быў лакалізаваны да поўначы, паведаміла пажарная служба Infoca.

Іншы пажар, які таксама знаходзіцца пад кантролем, у суботу і нядзелю ахапіў каля 450 га ў раёне паўднёва-заходняга горада Уэльва.

У панядзелак прадстаўнікі пажарнай аховы Каталоніі паведамілі, што пажар у рэгіёне ўжо ўзяты пад кантроль, хоць на месцы пажару, дзе, па словах прадстаўнікоў лясной гаспадаркі, гарыць каля 600 гектараў, па-ранейшаму знаходзіцца каля 30 пажарных падраздзяленняў.

Каталонія і Андалусія — два рэгіёны, якія найбольш часта пакутуюць ад засухі, што стварае ўмовы для ўзнікнення пажараў.

Па даных Еўрапейскай сістэмы інфармацыі аб лясных пажарах Effis, з пачатку года ў Іспаніі згарэла больш за 70 тысяч гектараў лесу. Абсалютны рэкорд быў пастаўлены летась, калі пажары выпалілі больш за 300 тысяч гектараў зямлі.

Каментары

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →