Галоўны міліцыянер Гродзеншчыны пра палітычныя рэпрэсіі: «Не было такога дня, каб мы кагосьці не прыцягвалі»
Кіраўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў распавёў тэлеканалу «Гродна Плюс», што пратэсныя настроі ў Гродзенскай вобласці не зніклі і там штодня прыцягваюць да адказнасці за «экстрэмізм».
16.08.2023 / 14:03
Кіраўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў. Скрын відэа
«Кожны дзень мне на стол кладзецца зводка, у якой… не было такога дня, каб мы кагосьці не прыцягвалі. Па-ранейшаму распачынаюцца крымінальныя справы адносна экстрэмісцкай дзейнасці. Пастаянна мы затрымліваем людзей, якія не хочуць супакоіцца і спрабуюць нейкую сумятню ўносіць», — распавёў Разянкоў.
Ён канстатуе, што хоць і прынята казаць, што людзі ўсё ўсвядомілі і ўсё зразумелі, але ў сваёй паўсядзённай дзейнасці ён бачыць, што гэта не так.
Разянкоў сцвярджае, што гродзенская міліцыя, як і ўся міліцыя краіны, гатовая да наступных электаральных кампаній.
Са жніўня 2020 года ў суды Гродзенскай вобласці на разгляд паступіла больш за 400 крымінальных спраў наконт пратэстаў і экстрэмізму, 428 чалавек пакаралі, піша канал «Права маюць».
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК расказаў, што жанчына, якая адмовілася даваць інтэрв'ю Азаронку, цяпер за кратамі
На «Нафтане» не спыняюцца звальненні за палітыку. Прычына — падпіскі на незалежныя тэлеграм-каналы
Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь