«Перавёў 68 еўра «Белсату» — падрабязнасці суда над гомельскім аптэкарам, які «фінансаваў і садзейнічаў экстрэмісцкай дзейнасці»

Гомельскі абласны суд 16 жніўня пачаў разгляд крымінальнай справы 34-гадовага Дзмітрыя Макеева, які працаваў загадчыкам аддзела ў адной з гарадскіх аптэк. Судовы працэс вядзе суддзя Яўген Шаршнёў, піша «Вясна».

17.08.2023 / 13:07

Фота: Вясна

Паводле версіі дзяржабвінавачання, са жніўня 2020-га да лютага 2023 года Макееў перавёў 68 еўра на рахункі «Белсата», прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем, а таксама 68 еўра і 78 даляраў на рахункі фонду салідарнасці «Байсол». Больш за год пералічваў грошы медыярэсурсу (які не называецца), матэрыялы якога прызнаныя экстрэмісцкімі, — у суме выйшла не менш за 53 еўра і 115 даляраў.

Апроч гэтага, Макееў рабіў фотакопіі ведамасных дакументаў, якія паступалі ў адрас аптэкі, і адпраўляў іх у тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі. Падчас першага судовага паседжання стала вядома, што сярод дакументаў былі інфармацыя пра зверку картак воінскага ўліку ваеннаабавязаных, пра тое, што з беларускага рынку знікнуць некаторыя медыкаменты ўкраінскай вытворчасці, зварот Беларускага саюза жанчын у сувязі з сітуацыяй на мяжы, рашэнне Міністэрства аховы здароўя.

Акрамя таго, мужчына захаваў відэа з камер вонкавага відэаназірання аптэкі з перамяшчэннем расійскай вайсковай тэхнікі і таксама адправіў у тэлеграм-каналы.

У красавіку мінулага года гамяльчук перавёў 33 еўра на рахункі палка Каліноўскага.

Чытайце таксама:

71-гадоваму пенсіянеру з Баранавічаў далі хатнюю хімію за абразу Лукашэнку. Але ўзрост, на жаль, не заўсёды ратуе

Жыхара Магілёва, які паверыў абяцанням сілавікоў і вярнуўся з Польшчы дамоў, асудзілі на тры гады калоніі

У Гомелі камусьці вынеслі рэкордна суровы прысуд па справе аб «рэабілітацыі нацызму»

Nashaniva.com