Грамадства11

71-гадоваму пенсіянеру з Баранавічаў далі хатнюю хімію за абразу Лукашэнку. Але ўзрост, на жаль, не заўсёды ратуе

Генадзя Паляніна абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Арцём Падалянец, піша «Вясна».

Генадзь Палянін. Фота: сацыяльныя сеткі

Па матэрыялах абвінавачання, Генадзь Палянін у чаце «Беларусь у шоку! Chat» размясціў тэкставае паведамленне, «якое прыніжае гонар і годнасць асобы Лукашэнкі» ў непрыстойнай форме, тым самым наўмысна публічна прынізіў гонар і годнасць ягонай асобы».

Да суда Палянін знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Суд, з улікам узросту абвінавачанага, прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў хатняй хіміі.

Зрэшты, узрост не заўсёды ратуе ад тэрмінаў. Учора стала вядома пра прысуд 69-гадовай Наталлі Пятровіч, якой далі шэсць гадоў калоніі.

Найстарэйшым вязнем з'яўляецца 75-гадовая Наталля Таран, асуджаная на тры з паловай гады калоніі за абразу і паклёп на Лукашэнку і знявагу прадстаўніка ўлады. Жанчына мае шэраг хранічных захворванняў.

А 71-гадовы Васіль Дземідовіч наогул асуджаны на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў», абразу Лукашэнкі, абразу суддзі і прадстаўніка ўлады.

Каментары1

  • Чаркашкварка
    17.08.2023
    Абражаная лукашэнка

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА25

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

Новая хваля палітычных арыштаў у Гомелі: што вядома

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА25

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →