У Вільні прададуць першае выданне «Апостала» братоў Мамонічаў
Адметнасцю 78-га віленскага аўкцыёну старадрукаў і адным з самых дарагіх лотаў усёй калекцыі з’яўляецца кніга «Апостол. Деяния апостольская и послания соборная, и послания святаго апостола Павла» надрукаваная ў друкарні Лявона і Кузьмы Мамонічаў у Вільні, паведамляе Bellit.info.
21.08.2023 / 22:13
Фота: Vilniaus Aukcionas
На аўкцыёне прадстаўлена першае віленскае выданне на стараславянскай мове на 273 арыгінальных старонках. У сусветных бібліятэках і бібліяграфічнай літаратуры вядома толькі 26 экзэмпляраў і 3 фрагменты (большасць з іх у Расіі). Такой кнігі няма і ў дзяржаўных бібліятэках Літвы.
Аўкцыён пройдзе 8 верасня ў галерэі Kunstkamera (Ligoninės g. 4, Vilnius). Пачатковы кошт кнігі: 23 000 еўра.
Чытайце таксама:
Рэмарк, Жадан, Рэнд. Выдавецтва «Янушкевіч» распавяло, чаго чакаць чытачу
Уладзімір Някляеў адрэагаваў на тое, што кнігу яго выбраных твораў прызналі экстрэмісцкай
Стывен Кінг прадаў правы на сваё апавяданне рэжысёрцы з Узбекістана за 1 даляр