Украінцы нанеслі ўдар па мысе Тарханкут. Магчыма, знішчаны ключавы для абароны Чарнаморскага флоту комплекс 

Па непацверджанай інфармацыі, на мысе Тарханкут былі знішчаныя ракетны супрацькарабельны комплекс «Бастыён», а таксама радыёлакацыйная станцыя «Падлёт».

23.08.2023 / 12:40

Тэлеграм-каналы паведамляюць пра магутныя выбухі ў акупаваным Крыме.

Па непацверджанай інфармацыі, на мысе Тарханкут былі знішчаны ракетны супрацькарабельны комплекс «Бастыён», а таксама радыёлакацыйная станцыя «Падлёт».

Фота: «Крымскі вецер»

«Бастыён» — гэта носьбіт ракет «Онікс», якімі бамбяць Украіну. Ëн таксама адыгрывае ключавую ролю ў абароне базы Чарнаморскага флоту ў Севастопалі. А «Падлёт» служыць для пошуку паветраных цэляў і цэлеўказання для ЗРК С-300 і С-400.

Учора «праблемы ў Крыме» анансаваў кіраўнік украінскай разведкі Кірыла Буданаў.

Удар па Тарханкуце пацвердзілі расійскія ваенкары.

Чытайце таксама:

Сакратар РНБА: Крым будзем вызваляць, хутчэй за ўсё, ваенным шляхам

«Днямі пабачыце». Буданаў анансаваў праблемы ў анексаваным Крыме

Грузавік з выбухоўкай як 42 «Кінжалы» — кіраўнік СБУ раскрыў дэталі кастрычніцкай атакі на Крымскі мост

Nashaniva.com