Вайна55

Сакратар РНБА: Крым будзем вызваляць, хутчэй за ўсё, ваенным шляхам

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў таксама выказаўся наконт будучых падзей у Крыме. Ён падкрэсліў, што іншага выбару, акрамя як дэакупацыі паўвострава, быць не можа.

Фота: УНІАН

Сакратар РНБА Аляксей Данілаў заявіў, што Украіна будзе вяртаць Крым ваенным шляхам, бо іншых варыянтаў пакуль няма, піша УНІАН.

«Больш за тое, мы яго будзем вызваляць. Хутчэй за ўсё гэта будзе адбывацца ваенным шляхам, калі краіна-агрэсар да гэтага часу не зразумее, што ёй трэба сысці з нашай тэрыторыі. Іншага варыянту ў нас няма», — сказаў сакратар РНБА на мерапрыемстве, якое папярэднічае Крымскай платформе.

Данілаў дадаў, што без дэакупацыі Крыма вайну нельга лічыць завершанай. А гэта значыць, што наступныя пакаленні не змогуць спакойна жыць і вайна пяройдзе нашчадкам.

«Толькі выгнаўшы Расію з тэрыторыі Крыма, пасунуўшы яе ў Азоўскім моры, мы будзем разумець, што наша дзяржава будзе мець пэўныя гарантыі бяспекі на пэўны прамежак часу», — сказаў ён.

Ён падкрэсліў, што іншага выбару, акрамя як дэакупацыі Крыма, быць не можа.

«Ці будзе цяжка? Так, будзе цяжка. Ці будуць нас падкілімна ўгаворваць? Хутчэй за ўсё мэсэджы будуць адпраўляць», — сказаў сакратар РНБА.

З ягоных слоў, Украіна атрымлівае вялікую колькасць паведамленняў з нагоды таго, што ёй нібыта не варта вызваляць Крым, але яны ўсе ананімныя.

«А як толькі адзін чалавек, клерк з NATO, адкрыў твар, ён адразу атрымаў ад усёй сусветнай супольнасці адказ. Таму, нам сваё рабіць, вызваляць тэрыторыі, вяртацца да Чорнага і Азоўскага мораў. Калі мы не будзем мець у Крыме свайго вайсковага флоту, мы будзем знаходзіцца ў вельмі складаным стане з пункту гледжання бяспекі ўвесь час», — дадаў Данілаў.

Каментары5

  • Укр тупость уже зашкаливает
    22.08.2023
    Так там большинство людей за Россию топит и топило. Нахрена им Украина ? От кого их освобождать? Максимум сделать типа гонк-конга автономную территорию
  • Žvir
    22.08.2023
    Укр тупость уже зашкаливает, tapicie za Rasieju ŭ Rasieji, tam dlia vas josć "Dalnievostočnyj hiektar"... A va Ŭkrainie vykonvajcie zakony Ŭkrainy.
  • Максим Дизайнер
    22.08.2023
    Укр тупость уже зашкаливает

    Все верно

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА14

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

За два гады працоўных мігрантаў у Беларусі пабольшала ў паўтара раза1

Хакеіста мінскага «Дынама» будуць судзіць за групавое згвалтаванне2

Былы памочнік Канапацкай настойвае: у яе быў нямецкі дазвол на жыхарства, таму рэгістраваць яе кандыдаткай нельга40

Польская пракуратура расследуе парушэнні ў візавай праграме для айцішнікаў — ёй карысталіся тысячы беларусаў1

Не толькі Нацбанк. Узламаны рэспубліканскі партал электронных рахункаў-фактур1

Што адбываецца з курсам рубля і ці бегчы беларусам па даляры? Тлумачыць Чалы1

Папулярны сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволеным прызналі «экстрэмісцкім»3

Што Пуцін сказаў Шольцу? Версія Крамля3

На кампанію Лукашэнкі ўжо пералічылі больш за 400 тысяч рублёў. У спойлераў грошай няма3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА14

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →