Сабаленка можа стаць першай ракеткай ужо на наступным тыдні. Пры адной умове

Заключны ў сезоне турнір «Вялікага шлема» — US Open — стартуе ўжо на наступным тыдні. Нават не па заканчэнні, а падчас яго могуць змяніцца першыя ракеткі свету ў мужчын і жанчын.

23.08.2023 / 13:36

Арына Сабаленка. Фота: Mike Hewitt / Getty Images

Прычым з мужчынамі прасцей. Новаку Джокавічу, каб вярнуць сабе першае месца і змясціць Карласа Алькараса, дастаткова выйграць у першым раўндзе. Розніца ў рэйтынгу паміж сербам і іспанцам складае 20 балаў (у Алькараса 9815 балаў, у Джокавіча 9795).

Таксама можа змяніцца і першае месца ў жаночым тэнісе. У полькі Ігі Свёнтак цяпер 9955 балаў, у нашай суайчынніцы Арыны Сабаленка — 8746.

Летась на US Open беларуска сышла з дыстанцыі ў паўфінале, саступіўшы якраз Свёнтак, якая ў выніку і стала чэмпіёнкай.

Пасля аднімання леташніх балаў (780 у Арыны і 2000 у Ігі) беларуская тэнісістка нават выйдзе наперад на 11 балаў — у яе будзе 7966, а ў полькі 7955.

А гэта значыць, што першае месца атрымае тая з іх, хто пройдзе далей хоць бы на адзін круг.

Пры роўнасці паказчыкаў (дапусцім адначасовы сход у паўфінале, як гэта было нядаўна на «тысячніку» ў Цынцынаці) першай ракеткай свету таксама стане Сабаленка, піша Championat.com.

Чытайце таксама:

Сціплы геній з іспанскай вёскі. Хто такі Карлас Алькарас — малады пераможца Уімблдана

Як 21-гадовая полька з маленькага гарадка ўзляцела на вяршыню сусветнага тэніса — гісторыя новай першай ракеткі

Неймаверны ўдар у падзенні на Уімблдане расійскага тэнісіста ВІДЭА

Nashaniva.com