У матчы 1/8 фіналу мужчынскага турніру Уімблдона здарыўся надзвычайны выпадак. У пятым сэце пры ліку 5:4 расіянін Андрэй Рублёў пры розыгрышы падачы здзейсніў фантастычны ўдар у падзенні.
Яго супернік Аляксандр Бублік (Казахстан) быў у шоку. Рублёву нічога не заставалася, як наступнай падачай выйграць гейм, сэт і гульню цалкам.
Рублёў (сёмая ракетка свету) у чвэрцьфінале сустрэнецца з пераможцам пары Хуберт Хуркач (Польшча) — Новак Джокавіч (Сербія).
На наступны дзень пасля ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну Андрэй Рублёў пасля заканчэння свайго матча на турніры ў Дубаі напісаў на камеры: «Калі ласка, не трэба вайны». Гэта было адно з нешматлікіх выказванняў расійскіх гульцоў пра вайну ва Украіне.
А вось Вікторыя Азаранка свой матч 1/8 фіналу сёння прайграла. Яна саступіла ў трох сэтах украінцы Эліне Світолінай — 6:2, 4:6, 6:7 (9:11).
Каментары