Над Рабоцінам залунаў украінскі сцяг з подпісам Залужнага

Вайскоўцы 47-й асобнай механізаванай брыгады УСУ паднялі сцяг Украіны ў сяле Рабоціна (Запарожская вобласць), якое знаходзіцца на адным з самых гарачых кірункаў украінскага контрнаступу — Мелітопальскім.

23.08.2023 / 19:43

«Сіня-жоўты сцяг з подпісам галоўнакамандуючага УСУ [Валерыя Залужнага] залунаў на разбуранай расійскімі акупантамі школе ў Дзень Дзяржаўнага сцяга!» — паведамляецца ў тэлеграм-канале брыгады.

Пра вызваленне Рабоціна афіцыйна пакуль што не паведамлялася.

Чытайце таксама:

«На некалькіх кірунках мы ідзём наперад» — Зяленскі пра контрнаступ

Украінцы з боем увайшлі ў Рабоціна, адтуль эвакуіруюць мірных жыхароў

Сакратар РНБА: Крым будзем вызваляць, хутчэй за ўсё, ваенным шляхам

Nashaniva.com