Дылер іранскай аўтамабільнай маркі Saipa толькі адкрыўся — і адразу зняў шыльду
Цяпер салон з «іранцамі» цалкам інкогніта: адраса не нагугліць і выпадкова не наткнуцца, піша Tochka.by.
25.08.2023 / 18:25
Паводле выдання, такое адчуванне, што Saipa усімі сіламі імкнецца, каб яе аўтасалон не знайшлі. Бо даведацца пра яго і да гэтага было няпроста — ні сайта не меў, ні адраса толкам нагугліць было немагчыма. Але ўсё ж удалося высветліць, што іранскія аўто прадаюцца ў Мінску па суседстве з дылерам «Пежо» на вуліцы Свярдлова.
Увогуле Tochka.by ставіцца да гэтай маркі максімальна сурова і не хавае свайго максімальна крытычнага стаўлення. На думку журналістаў выдання, Saipa — прыхадні з мінулага, пацешны анахранізм за вялікія грошы. Нават Lada Granta, маўляў, і тое лепшая.
Чытайце таксама:
Абноўленая Lada Vesta, новы брэнд з Ірана і Кітая. Бюджэтныя аўто ў беларускіх аўтасалонах
Іран паставіць у Беларусь 45 тысяч аўтамабіляў. Але ў асноўным для Расіі