Махляры аформілі крэдыт на мінчанку. Але яна паспела яго скасаваць

Здавалася, што падман пройдзе паводле звыклага сюжэта, але нешта пайшло не так. Пра гэты пазітыўны выпадак расказала мінская міліцыя.

29.08.2023 / 15:09

Фота: «Наша Ніва»

Жанчыне патэлефанаваў незнаёмец, які прадставіўся міліцыянерам. Ён папярэдзіў яе пра спробу афармлення крэдыту на яе імя і падключыў да дыялогу нібыта работніка банка.

Каб захаваць грошы, суразмоўца прапанаваў спампаваць спецыяльны дадатак на тэлефон.

Жанчына выканала ўсе інструкцыі, пасля чаго атрымала SMS-апавяшчэнне аб ухваленні крэдыту на 12 тысяч рублёў.

У гэты момант яна зразумела, што трапілася на вуду аферыстаў, патэлефанавала ў банк і паспела скасаваць крэдыт.

Супрацоўнікі раённага ўпраўлення міліцыі правялі праверку і распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Махляры выманьваюць грошы не толькі ў малаадукаваных людзей ці пенсіянераў. Вось яшчэ адна схема, на якую можа папасціся кожны

У Мінску асудзілі тэлефонных махляроў. Яны тэлефанавалі пенсіянерам ад імя ахвяр ДТЗ

Тэлефонныя махляры: як яны працуюць і як не патрапіцца

Nashaniva.com