Сакратар РНБА Украіны абвергнуў інфармацыю, што загінула 70 тысяч украінскіх вайскоўцаў

У нас няма такой вялікай арміі, каб несці такія страты, кажа Аляксей Данілаў.

31.08.2023 / 14:39

Аляксей Данілаў. Фота: УНІАН

Заявы заходніх медыя пра тое, што страты Узброеных сіл Украіны нібыта дасягнулі 70 тысяч забітымі, перабольшаныя і лжывыя, заявіў сакратар РНБА Аляксей Данілаў. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Welt.

«Тое, што тычыцца страт, гэта не адпавядае рэчаіснасці. У нас не было такога войска, каб казаць пра страты ў 70 тысяч вайскоўцаў», — сказаў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Данілаў падкрэсліў, што «людзі, якія [пра гэта] пісалі, не валодаюць інфармацыяй аб стане спраў».

Украіна не называе дакладнай колькасці сваіх вайскоўцаў. Паводле ацэнак, што грунтуюцца на інфармацыі з даступных крыніц, на канец 2022 года колькасць УСУ складала 205 тысяч чалавек, а рэзервістаў — 250 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Сакратар РНБА: Крым будзем вызваляць, хутчэй за ўсё, ваенным шляхам

Расія павінна быць разбураная, як сучасны Карфаген — Данілаў

Украіна мяняе стратэгію наступлення — Данілаў

Nashaniva.com