Беларусь займае перадапошняе месца па заробках у краінах ЕАЭС. Арменія нас абагнала
З краін Еўразійскай эканамічнай супольнасці самы высокі сярэдні заробак у Расіі, а самы нізкі — у Кыргызстане.
05.09.2023 / 12:07
Фота: «Наша Ніва»
З краін Еўразійскай эканамічнай супольнасці самы высокі сярэдні заробак у Расіі, а самы нізкі — у Кыргызстане. Звесткі апублікавала на сваім сайце Еўразійская эканамічная камісія.
Сярэднямесячны намінальны заробак за шэсць месяцаў з пачатку года ў Расіі склаў $915, у Казахстане — $780, у Арменіі — $671, у Беларусі — $633, а ў Кыргызстане — $367.
Звяртае ўвагу тое, што нас абагнала Арменія, якая перажывае эканамічны бум.
Паводле Белстата, у ліпені сярэдні заробак у Беларусі «бруднымі» склаў 1933 рублі 10 капеек. Па сярэднім курсе Нацбанка гэта $638,4. Калі ж браць «чыстымі», то гэта будзе 1 662,4 рубля, або 549 даляраў.
Чытайце таксама:
«Сусед-атамшчык атрымаў 7000 рублёў». Чым жыве Астравец, які абагнаў Мінск па сярэднім заробку
Мінбудархітэктуры падлічыла, колькі гадоў беларусу трэба збіраць на сваю кватэру
У Мінску заробкі ўпалі, а ў рэгіёнах выраслі. Як такое магчыма?