Мінбудархітэктуры падлічыла, колькі гадоў беларусу трэба збіраць на сваю кватэру
На кватэру агульнай плошчай 54 кв. м можна назбіраць за 6,4 года, сцвярджаюць у ведамстве, калі цана 1 кв. м жылля — 2566,9 рубля. Разлікі Мінбудархітэктуры заўважыла выданне «НВ».
Намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Шваюноў распавёў, што ведамства разам з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам прымае меры, каб кошт будаўніцтва квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай не перавышаў сярэдняга заробку па краіне.
У чэрвені сярэдні намінальны налічаны заробак у Беларусі дасягнуў 1927,1 рубля. З улікам сярэдняга курса даляра, паводле даных Нацбанка, яна склала $649,1.
Пры гэтым квадратны метр у прададзеных на другасным рынку ў Мінску кватэрах у ліпені ў сярэднім быў $1371. У параўнанні з чэрвенем цана вырасла на 0,7 працэнта.
Каментары