«Каласы пад сярпом тваім» прыбралі са школьнай праграмы
З праграмы 11-га класа па беларускай літаратуры прыбралі твор «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча, заўважыла выданне «Медыязона».
05.09.2023 / 16:30
Яшчэ ў праграме на 2022-2023 год «Каласы пад сярпом тваім» былі. На вывучэнне твора адводзілася пяць вучэбных гадзін. А ў праграме на 2023-2024 навучальны год «Каласы пад сярпом тваім» замянілі на «Чорны замак Альшанскі».
Акрамя таго, з раздзела дадатковага чытання праграмы на 2023-2024 год прыбралі твор Алеся Разанава «У горадзе валадарыць Рагвалод».
«Каласы пад сярпом тваім» — раман Караткевіча, прысвечаны часам перад паўстаннем 1863 года і да самага пачатку паўстання. У ім апрача прыдуманых персанажаў фігуруюць і рэальныя гістарычныя асобы, напрыклад, Кастусь Каліноўскі і Тарас Шаўчэнка.
Чытайце таксама:
Сярод рэкамендаваных спектакляў восені ад The Guardian — «Дзікае паляванне караля Стаха»
«Усё пра беларускую літаратуру». З’явіўся літаратурны інтэрнэт-партал з амбітнай мэтай