Сярод рэкамендаваных спектакляў восені ад The Guardian — «Дзікае паляванне караля Стаха»
Прэм’ера Беларускага Свабоднага тэатра — опера «Дзікае паляванне караля Стаха» — трапіла ў спіс газеты The Guardian, у якім выданне рэкамендуе наведаць найцікавейшыя спектаклі восені, паведамляе Reform.by. У падборцы Арыфы Акбар, Браяна Логана і Ліндсей Уішып — «Макбет» з удзелам Ральфа Файнса, балет па Black Sabbath, і Уладзімір Караткевіч у пастаноўцы Мікалая Халезіна.
«Гатычны нуар Беларускага Свабоднага тэатра, заснаваны на рамане Уладзіміра Караткевіча 1964 года. Натхнёны ўсходнееўрапейскім фальклорам, ён распавядае гісторыю маладой спадчынніцы, якая спрабуе вызваліцца ад злога праклёну. У пастаноўцы ўдзельнічаюць акцёры, оперныя спевакі і музыканты з Беларусі і Украіны», — анансуе падзею слынная брытанская газета.
Паказы спектакля адбудуцца ў Barbican theatre, London — 14-16 верасня. Спектакль будзе працягвацца тры гадзіны і пройдзе на беларускай мове з субтытрамі.
Замовіць квіткі можна тут.
Чытайце таксама:
У Мюнхене другі раз адбудзецца Фестываль сучаснай беларускай культуры Minsk x Minga
У беларускага тэатра можа з’явіцца свой будынак у Варшаве. Дзе і як падпісаць петыцыю
Каментары