Мігранты перанеслі асноўную актыўнасць на латвійскую мяжу
Латвійскія памежнікі за 7 верасня прадухілілі спробы 173 мігрантаў парушыць дзяржаўную мяжу з боку Беларусі. 10 верасня было ўжо 256 такіх спроб. За апошнія дні іх колькасць павялічылася ў некалькі разоў. Пры гэтым на польскай і літоўскай межах ідзе адваротны працэс — колькасць мігрантаў, якія спрабуюць перайсці мяжу, зніжаецца.
11.09.2023 / 12:55
Фота: Alexander Welscher/picture alliance via Getty Images
З канца жніўня колькасць спробаў незаконнага перасячэння латвійскай мяжы стала перавышаць 100, у той час як раней колькасць іх налічвала некалькі дзясяткаў. У аўторак, 6 верасня, беларуска-латвійскую мяжу спрабавалі парушыць 146 чалавек. 7 верасня зафіксавалі 173 спробы, 8 верасня — 115, 9 верасня — 101, 10 верасня — 256.
У той жа час польскія памежнікі паведамлялі толькі пра некалькі дзясяткаў мігрантаў, хоць працягласць польска-беларускай мяжы ў разы даўжэйшая.
У сувязі з напружанай сітуацыяй на латвійска-беларускай мяжы Літва прыняла рашэнне адправіць на дапамогу Латвіі дваццаць літоўскіх памежнікаў.
Латвійская мяжа цяпер найменш абароненая ў параўнанні з іншымі межамі краін Еўрасаюза, якія суседнічаюць з Беларуссю. Польшча пабудавала памежны плот яшчэ ў мінулым годзе, Літва цяпер актыўна вядзе будоўлю. Латвія таксама пачала будаваць плот на беларускай мяжы, але плануе скончыць работы толькі ў 2024 годзе.
Чытайце таксама:
Адыход тэмы ПВК «Вагнер» на другі план не азначае, што пра яе забыліся ў Польшчы — дарадца Дуды