За тэлеграм-каментары затрымалі слесара з Мінска. Вось, як яго адшукалі нават пасля выдалення акаўнта
Супраць мужчыны заведзеныя некалькі крымінальных справаў.
11.09.2023 / 16:07
Павел Ліпневіч. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)
Затрыманы — 36-гадовы мінчук Павел Ліпневіч. Вядома, што мужчына працаваў слесарам у кампаніі ААТ «Запавет», якая займаецца мантажом электратэхнічных сетак. Раней мужчына меў ІП, якое займалася рамонтам аўто.
Мужчына выдаліў акаўнт у 2022-м, але яго здолелі адшукаць. Рэч у тым, што ягоны акаўнт быў на ягоным несхаваным беларускім нумары, а таксама некаторы час нават меў у якасці «аватаркі» фота самога Паўла. За гэты час ён паспеў пакінуць больш за 600 каментароў у розных чатах.
Так выглядае інфармацыя пра акаўнт Паўла ў папулярным расійскім тэлеграм-боце «Вока Бога». Звярніце ўвагу — стваральнікі бота супрацоўнічаюць са спецслужбамі Беларусі і Расіі, а таксама збіраюць звесткі пра акаўнты карыстальнікаў, таму мы б не раілі ім карыстацца для праверкі ўласнага акаўнта.
Да нас акаўнтам цікавіліся мінімум адзін раз, а нумарам — чатыры разы. Імаверна, гэта беларускія сілавікі.
Цяпер мужчына затрыманы. ГУБАЗіК паведамляе, што супраць яго завялі некалькі крымінальных справаў.
Чытайце таксама:
Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?
Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд