Кім Чэн Ын падняў тост за перамогу Расіі і выказаў падтрымку агрэсару ў «свяшчэннай барацьбе»

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын выказаў упэўненасць у перамозе Расіі над «зборышчам зла», якое «мае ілюзіі аб гегемоніі». Так ён заявіў, выступаючы з тостам на афіцыйным абедзе з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

13.09.2023 / 13:00

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын падчас сустрэчы на ​​касмадроме Усходні. Фота: Vladimir Smirnov / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Упэўненыя ў тым, што расійскае войска і народ абавязкова атрымаюць вялікую перамогу ў свяшчэннай барацьбе за пакаранне зборышча зла, якое прэтэндуе на гегемонію і мае экспансіянісцкія ілюзіі», — цытуе ТАСС Кім Чэн Ына.

Таксама ён падняў тост за перамогу Расіі.

Перамовы паміж кіраўнікамі Расіі і КНДР праходзілі на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці. Спачатку кіраўнікі дзяржаў пагутарылі з удзелам дэлегацый, потым — тэт-а-тэт. Паводле прэс-службы Крамля, у парадку дня былі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку гандлёва-эканамічныя сувязі і культурныя абмены, а таксама сітуацыя ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым. Падрабязнасці дамоўленасці не паведамляюцца.

Чытайце таксама:

Стала вядома, чым Пуцін частуе Кім Чэн Ына на ўрачыстым абедзе

Кім Чэн Ын і Пуцін сустрэліся на касмадроме Усходні

Nashaniva.com