Цягнік лідара КНДР спыніўся на рэйках каля мантажна-выпрабавальнага корпуса. Да яго вагона падалі трап з чырвонай дарожкай.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і лідар КНДР Кім Чэн Ын сустрэліся на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, піша ТАСС.
Цягнік лідара КНДР спыніўся на рэйках каля мантажна-выпрабавальнага корпуса. Да яго вагона падалі трап з чырвонай дарожкай, паабапал якога стаялі вайскоўцы ганаровай варты Усходняй вайсковай акругі са сцягамі дзвюх краін.
З цягніка Кім Чэн Ын з тымі, хто яго сустракаў, прайшоў міма ганаровай варты і сеў у свой лімузін, пасля чаго дэлегацыя накіравалася на сустрэчу з расійскімі калегамі.
Пуцін і Кім Чэн Ын пры сустрэчы коратка пагутарылі. Лідар КНДР падзякаваў Пуціну за запрашэнне наведаць Расію, «нягледзячы на занятасць».
У Пуціна і Кім Чэн Ына адбудуцца перамовы — як з удзелам дэлегацый, так і, магчыма, тэт-а-тэт.
Як сказаў прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, на іх будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку гандлёва-эканамічныя сувязі і культурныя абмены, а таксама «будзе насычаны абмен думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне і па міжнародных справах у цэлым».
Каментары