Збіраюць грошы на апрацоўку відэаархіва вандроўніцы і збіральніцы фальклору Міхаліны Окунь
Беларуская даследчыца і збіральніца фальклору Міхаліна Окунь з-за даносу «інфаказачкі» Вольгі Бондаравай была вымушана ўлетку пакінуць Беларусь. Сёння нястомная вандроўніца па Беларусі, якая амаль кожныя выхадныя ездзіла аўтаспынам у розныя куточкі краіны і здымала на відэа народныя абрады, рэлігійныя святы, фальклорныя фэсты, беларускія танцы, спевы, мае патрэбу ў дапамозе.
15.09.2023 / 19:41
Міхаліна Окунь расказала сваю гісторыю на Bysol.org. Збіральніца фальклору сёння апынулася ў Польшчы, бо на радзіме яе пачало шукаць КДБ.
«Цудам мне атрымалася вывезці сюды і мой фота-відэаархіў. Дужа хацела б заняцца яго апрацоўкай, бо шмат хто мае да яго цікавасць, у тым ліку прафесійныя фалькларысты. Хацелася б зрабіць свой сайт, ютуб-канал, фотавыставы, а таксама маю ідэю выдаць паштоўкі з беларускімі вясковымі краявідамі. Дзеля гэтага мне патрэбны добры ноўтбук», — расказвае пра свае планы ў новай краіне жанчына.
Але пакуль Міхаліне трэба закрыць асноўныя патрэбы — зняць пакой, дзе яна магла б займацца апрацоўкай архіва.
У сеціве сёння адкрыты збор, які мусіць дапамагчы беларусцы ў бядзе, і ў тым ліку захаваць унікальныя матэрыялы, які спадарыня Міхаліна збірала на працягу гадоў.
Дапамагчы можна па спасылцы.
Чытайце таксама:
У беларуса-добраахвотніка Аляксандра Царука анкалогія. Просяць дапамогі