У беларуса-добраахвотніка Аляксандра Царука анкалогія. Просяць дапамогі
Аляксандр бараніў Кіеў ад расійскага нашэсця. Калі ў яго выявілі разбурэнне тазасцёгнавага сустава, Аляксандр сышоў з войска і пазней стварыў арганізацыю, якая займаецца дапамогай ветэранам і дзеючым дабраахвотнікам. Цяпер у яго іншая бяда.
«У 2020 годзе я быў назіральнікам на выбарах прэзідэнта ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП). У адказ на фальсіфікацыі я выйшаў на вуліцы і далучыўся да масавых пратэстаў. Мая актыўнасць прывяла да некалькіх затрыманняў і праведзеных агулам 40 сутак за кратамі, — расказвае Аляксандр Царук.
— У лютым 2022 года, калі пачалася вайна ва Украіне, я далучыўся да Батальёна Каліноўскага. Я быў у падпарадкаванні камандзіра Волата. Маё жыццё карэнна змянілася, калі Волат загінуў. Я быў адным з апошніх, хто бачыў яго жывым. Калі камандзіра Волата эвакуявалі, я прыкрываў эвакуацыю групы», — піша Аляксандр.
Ён зазначае, што праблемы са здароўем сталі прычынай, чаму ён вярнуўся ў Вільню ў чэрвені 2022 года.
«Дыягназ — разбурэнне тазасцегнавага сустава — прымусіў мяне штодня прымаць моцныя абязбольваючыя. Але жыццё падрыхтавала яшчэ адну складанасць: у маі 2023 года абследаванні выявілі ў мяне анкалогію (плоскаклеткавая карцынома галавы і шыі). 10-гадзінная аперацыя выратавала мне жыццё. Цяпер мая доўгая дарога акрыяння патрабуе праходжання курса радыяпрамянёвай тэрапіі.
Больш за год я не магу працаваць. Цяпер я сам, апынуўшыся ў цяжкім становішчы, прашу вашай падтрымкі на час лячэння», — зазначае актывіст.
Сума збору: €5000.
У сувязі з працягласцю перыяду лекавання, які запатрабуе прызначэння медыкаментознай гармоназамяшчальнай тэрапіі, хіміятэрапіі і доўгатэрміновай рэабілітацыі, прыблізныя выдаткі на месяц:
- Арэнда жылля: 400€
- Неабходныя лекі і вітаміны: 100€
- Энтэральнае харчаванне: 100€
Каментары