У Францыі экаактывісты хацелі прыцягнуць увагу да праблемы вымірання некаторых відаў рыб, але нешта пайшло не так
У горадзе Кальмар удзельнікі руху Extinction Rebellion вылілі ў рэкі, фантаны і каналы зялёную фарбу, каб прыцягнуць увагу да праблемы атрутных адкідаў, якія трапляюць у вадаёмы і спрыяюць знішчэнню рыбы ў іх. І гэта якраз той момант, калі хацелі як лепей, але атрымалася як заўсёды.
20.09.2023 / 16:26
Вада стала ярка-зялёнай, а рыба ў вадаёмах пачала мерці. Мэр горада паведаміў, што паліцыя ўжо затрымала таго, хто выліў хімікаты ў ваду.
Актывісты, у сваю чаргу, не прызнаюць віны і сцвярджаюць, што рэчыва, якое яны выкарыстоўвалі, не можа нашкодзіць.
Чытайце таксама:
«Рыбу звычайна шкадуем». Асаблівасці рыбалкі па-беларуску
Мінчук злавіў на Прыпяці сома даўжынёй больш за два метры. Але есці не стаў