Мінчук злавіў на Прыпяці сома даўжынёй больш за два метры. Але есці не стаў
Шчаслівым уладальнікам рэкорднага рыбалоўнага трафея стаў жыхар Мінска Павел Варанцоў. Ягонаму ўлову пазайздросцілі б многія аматары рыбнай лоўлі, і не толькі з Беларусі, піша сайт Fishingby.
«Прыпяць зноў узнагародзіла мяне трафеем. Дзве гадзіны барацьбы — і сом на 2,1 метра пераможаны. Пасля кароткай фотасесіі рыба была адпушчаная ў сваю стыхію», — расказаў рыбалоў.
Высакароднае стаўленне Паўла да злоўленай рыбы, безумоўна, заслугоўвае павагі, як адзначае выданне, бо такія гіганты павінны жыць і размнажацца.
Каментары
Лезе ў ваду каб злавіць і давесці да шоку ні ў чым ні віноўнаго зьвера.
Далей радасьць прэ як ні ў сябе.
Добра хоць выпусціў.
Кол з плюсам.