УЕФА разглядае магчымасць укаранення абсалютна новага фармату еўракубкаў
Усе тры турніры будуць звязаныя паміж сабой.
02.10.2023 / 07:25
Фота: Uefa.com
УЕФА разважае над варыянтам змяніць фармат еўракубкаў, паведамляе Championat.com са спасылкай на Marca.
Паводле крыніцы, кіраўнікі УЕФА і Асацыяцыя еўрапейскіх клубаў разглядаюць варыянт укаранення трох дывізіёнаў — Суперлігі, Лігі Еўропы і Лігі прэтэндэнтаў. Паміж гэтымі трыма дывізіёнамі будзе барацьба за павышэнне і паніжэнне ў класе.
Чакаецца, што ў канцы кастрычніка збярэцца выканаўчы камітэт УЕФА, дзе будзе абмяркоўвацца гэтае пытанне. Пры гэтым чакаецца, што калі новы фармат будзе прыняты, то ўступіць у сілу не раней за 2027 год.
Нагадаем, з сезона-2024/2025 будзе дзейнічаць новы фармат Лігі чэмпіёнаў. 36 клубаў будуць удзельнічаць у асноўным этапе турніру. Па новым фармаце кожны клуб правядзе восем матчаў супраць васьмі розных каманд — чатыры на сваім полі і чатыры на чужым.
Па выніках матчаў будзе складзена агульная турнірная табліца. Восем найлепшых каманд агульнага этапу наўпрост выйдуць у 1/8 фіналу. Тыя, хто зойме месцы з 9-га па 24-е, правядуць спараныя стыкавыя матчы за права далучыцца да васьмёркі найлепшых каманд.
Цяпер групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў складаецца з васьмі групаў па чатыры каманды.
Чытайце таксама:
Гэты славуты і самабытны футбольны клуб можа спыніць існаванне — медыя
У Францыі 22-гадовы футбаліст пагражаў скокнуць са 100-метровай вышыні