Спорт88

«Цвёрда трымаўся наш коўч на дапросе». Беларускі трэнер наадрэз адмовіўся адказваць на пытанні пасля матча

Уся рэч у дзіўных рашэннях суддзі, які зламаў гульню.

Галоўны трэнер «Урала», беларускі футбольны спецыяліст Віктар Ганчарэнка не стаў адказваць на пытанні на пасляматчавым інтэрв'ю па выніках гульні з «Растовам» (2:2) у 10-м туры расійскай прэм'ер-лігі, што адбыўся ўчора.

Падчас флэш-інтэрв'ю адразу пасля гульні Віктар Ганчарэнка з'явіўся ў кадры, не стаўшы парушаць рэгламент, выслухаў тры пытанні, але ні на адно не адказаў. 

Затым ён праігнараваў пытанні і на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.

Учора «Урал» вёў у гасцях у ліку 2:0, але спрэчныя рашэнні рэферы прывялі да выніку 2:2. 

У расійскіх спартыўных СМІ маўчанне Ганчарэнкі і судзейства Галімава — галоўная тэма вечара і ночы.

«Урал» пасля 10 гульняў ідзе на сёмым радку ў турнірнай табліцы, у клуба 15 балаў і адставанне ад трэцяга месца складае два балы. Аднак усе супернікі згуляюць сёння і заўтра.

Віктар Ганчарэнка трэніраваў барысаўскі БАТЭ з лістапада 2007 года да кастрычніка 2013 года. Пры ім клуб шэсць разоў запар выйграў чэмпіянат Беларусі, а ў жніўні 2008 года ўпершыню выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, а затым пастаянна гуляў у групавых раўндах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Пяць апошніх гадоў беларускія клубы ні разу не прабіліся ў групавы турнір еўракубкаў.

Менавіта пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі 11 гадоў таму, 2 кастрычніка 2012 года, БАТЭ ў Мінску сенсацыйна перамог «Баварыю» 3:1, якая потым у тым сезоне і выйграла Лігу чэмпіёнаў.

Затым трэнер з'ехаў у Расію. Ён трэніраваў «Кубань», «Урал», ЦСКА, «Краснадар». У жніўні мінулага года Ганчарэнка зноў узначаліў «Урал», з якім у мінулым сезоне фінішаваў 11-м.

Каментары8

  • Axel Justas
    30.09.2023
    Як можна дагэтуль працаваць у Расеі і паважаць сябе? Калі для Ганчарэнкі гэта не праблема, мне не цікава, пра што ён там маўчаў. Але ў вольны час параіў бы яму падумаць пра сувязь адсутнасці справядлівай судовай сістэмы ў краіне і судзейства ў спорце.
  • Рацыя
    30.09.2023
    Axel Justas, Рацыя! Ганчарэнку здзіўляе адсутнасць судзейства ў рф, але чамусьці не здзіўляе вайна і забойства ўкраінцаў, што рф чыніць ужо болей за паўтара года. А ён сваімі падаткамі яшчэ ўсё гэта і падтрымлівае і спансуе крэмль ды яго імперска-рашысцкія злачынствы.
  • Багдан
    30.09.2023
    Манкурт і ватнік. Ён ужо не “беларускі трэнер”, а рускамірскі.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі4

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →