Пастаўкі беларускага калію «ідуць па плане», з іх аплатай складаней

На нарадзе па пытаннях экспарту айчынных тавараў, у тым ліку калійных угнаенняў, генеральны дырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты запэўніў Лукашэнку, што магутнасці прадпрыемства ў гэты момант загружаныя на 80%, прычым сітуацыя палепшылася ў параўнанні з пачаткам года. Але ёсць адзін нюанс.

03.10.2023 / 16:33

«Ваша даручэнне па вытворчасці і рэалізацыі на экспарт не менш за 8 мільёнаў тон будзе выканана. Гэта ўжо праглядаецца па выніках 9 месяцаў», — паведаміў Галаваты.

Але аказалася, што з аплатай за пастаўлены тавар усё не так аптымістычна, як з пастаўкамі. Гэта, як адзначыў сам Лукашэнка, «пытанне пытанняў»:

«Па дэбіторцы, я сказаў, — гэта пытанне пытанняў. Ніякіх спасылак на тое, што дзесьці плацяжы не ідуць, яшчэ нешта.

У нас не адна тысяча ў Нацыянальным банку і спадарожных структурах працуе. Таму давайце разам з урадам займайцеся і пачынайце працаваць, калі можаце. А на гэтую тэму, зноў жа, больш размоў быць не можа».

Чытайце таксама:

Акно ў Еўропу для «Гродна Азоту». Як Узбекістан дапамагае Беларусі абыходзіць забарону і прадаваць у ЕС угнаенні падсанкцыйнага прадпрыемства

Як выглядае эканамічнае супрацоўніцтва Польшчы з Беларуссю напярэдадні магчымага закрыцця межаў. Здаецца, Польшчы ёсць што губляць

Доля «Беларуськалія» на сусветным рынку ўгнаенняў скарацілася ўдвая — Алейнік

Nashaniva.com