Доля «Беларуськалія» на сусветным рынку ўгнаенняў скарацілася ўдвая — Алейнік
Доля Беларусі на сусветным рынку калію ўпала з 20 да 9% у 2022 годзе. Пра гэта расказаў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік, выступаючы на саміце БРІКС.
Міністр растлумачыў, што гандлю беларускімі ўгнаеннямі на міжнародным рынку перашкаджаюць заходнія санкцыі. Менавіта з гэтай прычыны, маўляў, цяпер сфармаваўся дэфіцыт калійных угнаенняў на глабальным рынку і назіраецца рост цэнаў.
На афрыканскім рынку калійных угнаенняў доля Беларусі скарацілася з 42 да 3%. І гэта, маўляў, прывяло да зніжэння ўраджаю збожжавых на 16%.
Алейнік пры гэтым дадаў, што Беларусь працягвае фармаваць новыя лагістычныя ланцужкі для аднаўлення адгрузак угнаенняў. Для гэтага выкарыстоўваюцца «нестандартныя рашэнні і новыя інструменты».
Раней пра змяншэнне долі «Беларуськалія» на сусветным калійным рынку напалову казалі канкурэнты беларускай кампаніі.
У той жа час, як адзначае Office Life, у чэрвені цэны на калійныя ўгнаенні працягвалі падаць, нягледзячы на значнае скарачэнне экспарту з Расіі ў 2022 годзе і санкцыі, якія абцяжарваюць пастаўкі беларускага хлорыстага калію.
Попыт на калійныя ўгнаенні ў цэлым вельмі нізкі. Каціроўка на базісе CFR Тайланд/В'етнам пры канцы траўня апусцілася з 670 да 460 даляраў за тону на пачатку 2023 года. У Бразіліі ж цэны за тону хлорыстага калію пры канцы траўня ўпалі прыкладна з 530 да 380 даляраў.
Бразілія актыўна прасоўвае зняцце санкцый з беларускага калію
ЕС пашырыў санкцыі супраць Беларусі для барацьбы з абыходам абмежаванняў, якія дзейнічаюць супраць Расіі
Хто лабіруе зняцце санкцый з беларускага калію
Беларусы абвінавацілі канадцаў у калійным дэмпінгу ў Кітаі
Беларусь адмовілася будаваць свой порт у Расіі
Каментары