Чэмпіянат свету па футболе 2030 года ўпершыню пройдзе на трох кантынентах
Чэмпіянат свету па футболе 2030 года ўпершыню пройдзе на трох кантынентах, паведамляецца на сайце ФІФА. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Рады ФІФА, на якім вырашылі, што матчы турніру адбудуцца ва ўсіх краінах, якія падалі заяўку на яго правядзенне.
04.10.2023 / 19:23
Паўднёваамерыканскія краіны падчас вылучэння сваіх кандыдатур на правядзенне чэмпіянату свету — 2030. Фота: Marcelo Endelli/Getty Images
Такім чынам, сусветнае першынство пройдзе ў Аргенціне, Іспаніі, Партугаліі, Уругваі, Парагваі і Марока.
Тры матчы пройдуць у Паўднёвай Амерыцы. Матч-адкрыццё адбудзецца ва Уругваі, дзе згуляе мясцовая зборная. Тое ж самае тычыцца і першых матчаў нацыянальных камандаў Аргенціны і Парагвая. Астатнія матчы турніру падзеляць паміж сабой Іспанія, Партугалія і Марока.
У 2030 годзе споўніцца 100 гадоў з моманту правядзення першага футбольнага чэмпіянату свету ў гісторыі. У 1930 годзе ён прайшоў ва Уругваі. Гэта ў тым ліку бралася пад увагу, калі права на правядзенне некалькіх матчаў давалі Паўднёвай Амерыцы.
Чытайце таксама:
Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2028 годзе пройдзе на тэрыторыі пяці асацыяцый
УЕФА разглядае магчымасць укаранення абсалютна новага фармату еўракубкаў