Затрымалі загадчыка аддзялення Віцебскай абласной бальніцы — «Белыя халаты»
Затрымалі Аляксандра Ганчарова ў сераду, а ў пятніцу павінен быў адбыцца суд.
14.10.2023 / 08:16
Аляксандр Ганчароў. Фота: «Віцебскія весці»
11 кастрычніка быў затрыманы загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Аляксадр Ганчароў, паведамілі «Белыя халаты».
Паводле непацверджанай інфармацыі, доктару-рэаніматолагу далі 15 сутак арышту, дадалі «Белыя халаты».
Аляксандр Валер'евіч мае стаж працы больш за 25 гадоў, быў уганараваны званнем «Чалавек года Віцебшчыны», а ў 2020-м годзе атрымаў падзяку ад Лукашэнкі за ўнёсак у барацьбе з COVID-19.
Чытайце таксама:
Гомельскага журналіста Андрэя Толчына вінавацяць у шкодзе інтарэсам нацыянальнай бяспекі