Паводле інфармацыі, атрыманай «Нашай Нівай», магілёўскага экскурсавода і актывіста Алега Дзячкова затрымалі раніцай 9 кастрычніка ў ягонай кватэры, дзе правялі вобшук. У выніку Дзячкоў атрымаў 10 сутак арышту.
Экскурсавода, краязнаўцу і былога кіраўніка гарадской суполкі Таварыства беларускай мовы ўжо арыштоўвалі ў жніўні 2021 года на 15 сутак за рэпост матэрыялаў «Белсата», прызнаных рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкімі».
Што стала падставай для цяперашняга арышту, не паведамляецца.
10 кастрычніка ў Магілёве таксама быў затрыманы вядомы географ і краязнавец Ігар Шаруха, былы прафесар МДУ імя Куляшова.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары