За два каментары ў адрас Лукашэнкі аршанскага прадпрымальніка асудзілі на два гады калоніі
У Аляксея Цыпілева трое малых дзяцей.
16.10.2023 / 15:00
Аляксей Цыпілеў
Суд Аршанскага раёна вынес прысуд прадпрымальніку Аляксею Цыпілеву, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч, абвінаваўца — памочнік пракурора Сяргей Дзяржыцкі, піша «Вясна».
Шматдзетнага бацьку (дзецям 3, 4 і 5 год) затрымалі па месцы жыхарства ў пасёлку Высокае Аршанскага раёна 3 жніўня і да суда змясцілі пад варту ў СІЗА Віцебска.
Па матэрыялах абвінавачання, Аляксей пры канцы лютага размясціў у тэлеграм-групе «Лухтавікінгі» абразлівы каментар «Прадажная ….», тым самым прынізіў гонар і годнасць Лукашэнкі. Другі эпізод датаваўся сакавіком.
4 кастрычніка суд прызначыў Цыпілеву пазбаўленне волі тэрмінам на два гады з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Маёмасць прадпрымальніка (аўтамабілі і будаўнічая тэхніка) пакінутыя пад арыштам.
Падтрымайце Аляксея паштоўкай альбо лістом:
СІЗА-2 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Аляксей Юр’евіч Цыпілеў.
Чытайце таксама:
У Брэсце мужчыну асудзілі па двух крымінальных артыкулах на тры гады калоніі
Праваабаронцу Насту Лойка ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»
У Брэсце асудзілі майстра цеплавых сетак, які нібыта абразіў і Лукашэнку, і Галоўчанку