Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек.
Сярод іх псіхолаг Андрэй Рускіх, айцішнік Аляксандр Леановіч, Сяргей Рудзянкоў, праваабаронца Наста Лойка, кандыдатка геаграфічных навук Ганна Скрыган, Аляксей Кавалёў, музыка Аляксей Кузьмін.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1120 чалавек, з іх 368 — беларусы (у спісе КДБ 1129 пазіцый, аднак 9 чалавек былі выдаленыя).
Каментары