У Светлагорскім раёне затрымалі двух братоў за замену лукашэнкаўскага сцяга на ўкраінскі

У рабочым пасёлку Сасновы Бор Светлагорскага раёна ў ноч з 13 на 14 кастрычніка нехта перарэзаў дрот флагштока на мясцовай плошчы, зняў чырвона-зялёны сцяг, які на ім вісеў, і выкінуў у сметніцу, а замест яго прымацаваў сцяг Украіны. «Гомельская вясна» даведалася, што супраць людзей, якія нібыта гэта зрабілі, ужо завялі крымінальную справу па арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

18.10.2023 / 17:56

Дом культуры ў рабочым пасёлку Сасновы Бор Светлагорскага раёна. Фота ілюстрацыйнае

Падазраваным аказаўся 41-гадовы Валерый Самсоненка, які раней працаваў у Светлагорскім раённым аддзеле надзвычайных сітуацый, але праз некаторы час звольніўся адтуль.

У кватэры па месцы жыхарства Валерыя Самсоненкі і ягонага брата Ігара Самсоненкі быў праведзены вобшук. У адным з пакояў на сцяне нібыта вісеў бела-чырвона-белы сцяг з выявай «Пагоні».

Цяпер абодва мужчыны затрыманыя. Вядома, што Ігар Самсоненка атрымаў 7 сутак адміністрацыйнага арышту, але невядома па якім артыкуле КаАП Беларусі. У адносінах да Валерыя пытанне аб прымяненні меры стрымання вырашаецца.

Чытайце таксама:

«Сказала, што хоча, каб мяне пабілі». Беларуса здала ГУБАЗіКу былая дзяўчына, даслаўшы ягонае фота з пратэстаў

Затрымалі ўдзельніцу жаночага ланцуга салідарнасці і двух мужчын, якія раздавалі кветкі 

За данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне праграмісту далі шэсць гадоў калоніі

Дзяніса Хахлова, якога затрымалі ў Кабардзіна-Балкарыі і выдварылі з Расіі, будуць судзіць за ўдзел у пратэстах

Nashaniva.com