Колькі зарабляе Мікіта Мелказёраў
«Наша Ніва» паразмаўляла з блогерам і аўтарам праекта «Жыццё-маліна» Мікітам Мелказёравым пра ягоны заробак, стыль і фармат працы.
19.10.2023 / 20:13
У размове Мікіта шчыра прызнаўся, што яго заробак у месяц складае «крышачку больш за 3 тысячы еўра». Але яму хацелася б больш: «Хацелася б прыблізна пяцёрку мець». Даходы Мелказёраў атрымлівае толькі ад уласных праектаў (гістарычны «Загляне сонца» і «Жыццё-маліна»).
Па словах Мікіты, ён працуе як фрылансер, і ў яго кожны працоўны дзень пачынаецца па-свойму:
«Палякі кажуць wolny strzelec. Такі вось трохі гідкі эўфемізм. Наконт пачатку працы. Бывае па-рознаму. Напрыклад, тыдзень таму ў мяне быў вельмі складаны чэлендж. Я дзевяць гадзін ехаў на цягніку ў Вільню ў пятніцу.
У суботу мы адпрацавалі вялікае інтэрв'ю з Аланэ (Алана Гебрэмарыям — рэд). Пасля я заснуў. А 4-й гадзіне раніцы ў нядзелю я прачнуўся. Два самалёты. Я ў Берліне. У мяне было 26 хвілін, каб крышачку паесці. Мы паелі. Шэсць гадзін мы здымаемся. І пасля пяць гадзін мы едзем у Варшаву. Вось прыблізна такі чэлендж.
Можа быць «здохні ці памры» — гэта графік папярэдніх маіх выхадных. А можа быць гісторыя, як я прыязджаю пасля вось гэтага «здохні ці памры» ў Варшаву і высвятляецца, што мне нібыта і працы няма. І ў мяне паўтара дня абсалютна пустыя».
Глядзіце цалкам у нашым тыктоку:
Чытайце таксама:
«Можна сп***іць?» Скандал вакол новага праекта Мелказёрава
Выпуск праграмы «Жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава ўпершыню набраў мільён праглядаў
Мікіта Мелказёраў набіў сабе тату з Караткевічам і кацянятамі ФОТАФАКТ