Упершыню за паўтара года сярэдні заробак «бруднымі» ўпаў ніжэй за 600 даляраў

Сярэдні заробак за верасень «бруднымі» склаў 1939 рублёў і 80 капеек, паведаміў Белстат. Але ён знізіўся не толькі ў параўнанні са жніўнем, калі складаў 1962,4 рубля.

24.10.2023 / 16:40

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Па сярэднім курсе Нацбанка даляра за верасень (3,2574 рубля) сярэдні заробак за верасень склаў $595,5.

Узровень сярэдняга заробку ў краіне ўпаў ніжэй за адзнаку 600 USD упершыню з красавіка 2022 года, заўважыў партал Banki24.by.

У верасні 2023 года заробак быў вышэйшы за $600 цягам 16 месяцаў.

А калі адмінусаваць падаткі, то «чыстымі» заробак выйдзе 1668,2 рубля (гэта $512,1 па сярэднім курсе даляра за верасень).

Але куды больш справядлівым будзе медыянны заробак (калі палова насельніцтва зарабляе больш за гэтую лічбу, а другая палова меней за гэтую лічбу).

Медыянны заробак агучваецца два разы на год: у маі і лістападзе.

Паводле звестак за май 2023 года медыянны заробак «бруднымі» склаў 1401 рубель (ці $483,5 па сярэднім курсе за май), або 1204,8 «чыстымі» ($415,8 па сярэднім курсе за май).

Чытайце таксама:

1 студзеня мінімальны заробак вырасце на 13%

Прырост ВУП на 3,8%, інфляцыя 6%. Зацвердзілі эканамічныя прагнозы на 2024 год

8 простых парад па эканоміі грошай

Nashaniva.com