Мінімальны заробак у Беларусі з 1 студзеня плануецца павялічыць на 13%. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з дэпутатамі парламента, піша БелТА.
«Для падтрымкі нізкааплатных катэгорый з пачатку года амаль на 15% павялічаны мінімальны заробак. На 2024 год (з 1 студзеня) мінімалку плануецца павялічыць на 13%, яна будзе роўная 626 рублям», — распавёў Раман Галоўчанка.
Таксама кіраўнік урада сказаў, што рост рэальнага сярэдняга заробку ў 2024 годзе складзе 3,9%.
З 1 студзеня 2023 года мінімальны заробак у Беларусі складае 554 рублі.
Каментары