Чартары на трэці егіпецкі курорт пратрымаюцца толькі месяц

Егіпет адмовіўся запраўляць самалёты «Белавія».

25.10.2023 / 14:04

Фота: «Наша Ніва»

Чартарны ланцужок «Белавія» на егіпецкі курорт Марса-Алам стартаваў з 16 кастрычніка. Рэйс быў загружаны, палёты ажыццяўляліся кожныя 10-11 дзён. Ланцужок у Марса-Алам быў трэцім кірункам «Белавія» на егіпецкія курорты следам за Хургадай і Шарм-эль-Шэйхам.

Аднак тураператар «АэраБелСэрвіс» праінфармаваў турагентаў аб тым, што ланцужок у Марса-Алам прыпыняецца, піша toursoyuz.by.

Прычына спынення праграмы — адмова запраўляць самалёты «Белавія» ў аэрапорце Марса-Алам.

Нягледзячы на ўсе намаганні беларускай авіякампаніі, вырашыць пытанне станоўча не ўдалося.

Рэйс 16 лістапада будзе вывазным. Аднак ёсць магчымасць паспець купіць туры ў Марса-Алам з вылетам 6 лістапада.

Чытайце таксама:

На некаторых рэйсах з Гомеля ў Маскву замянілі самалёты. Прычына зусім не ў тэхнічным стане

Розніца — да 2000 рублёў. Параўноўваем цэны на пералёты з Мінска і суседніх сталіц

Чартары з Беларусі ў Катар адмяняюцца

Nashaniva.com