На некаторых рэйсах з Гомеля ў Маскву замянілі самалёты. Прычына зусім не ў тэхнічным стане
«Белавія» на маршруце з Гомеля ў Маскву замяніла некаторыя самалёты на варыянт з большай умяшчальнасцю. Гэта тлумачаць высокім попытам на кірунак.
На першы рэйс 29 кастрычніка ўжо выкуплена больш за 70% квіткоў, піша тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна». Спачатку рэйсы будуць тры разы на тыдзень, пасля — штодзень.
Рэйс з Масквы ў Гомель плануе запусціць і расійскі лаўкостар «Победа», дадае Office Life.
Два гады таму па гэтым маршруце лёталі расійскія авіякампаніі «Северный ветер» і «Ікар». Авіязносіны спынілі, бо кірунак не карыстаўся попытам.
Каментары