У Варшаве да «Ночы расстраляных паэтаў» адкрылі мурал
Мурал ад беларускай мастачкі Ташы Кацубы з'явіўся каля бара «Карма» ў Варшаве, паведамляе Budzma.org.
02.11.2023 / 08:39
Мурал. Фота: Яўген Меркала
Імпрэзу зладзіў Free Belarus Center пры падтрымцы бара «Карма». У чытаннях узялі ўдзел дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр, саўладальнік «Кармы» Глеб Кавалёў, рэжысёрка і спявачка Паліна Дабравольская (Chornabrova) ды іншыя.
Цішоткі і торбы з працай Ташы Кацубы можна набыць у бары «Карма» ці ў каворкінгу Free Belarus Center.
Саўладальнік «Кармы» Глеб Кавалёў. Фота: Яўген Меркала
Алана Гебрэмарыям. Фота: Яўген Меркала
Фота: Яўген Меркала
Чытайце таксама:
У розных краінах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў ФОТА
Дзеці расстраляных. Дочкі Кляшторнага: цуд выжывання, добрыя людзі і вяртанне ў Беларусь
У Магілёве на месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных сёння асвяцілі крыж