Гісторыя77

Дзеці расстраляных. Дочкі Кляшторнага: цуд выжывання, добрыя людзі і вяртанне ў Беларусь

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі былі бязлітаснымі і да блізкіх рэпрэсаваных: жонак «ворагаў народа» ссылалі ў лагеры, а дзяцей аддавалі ў дзіцячыя дамы, дзе ў іх гадавалі нянавісць і агіду да сваіх бацькоў. Многія з іх пачулі дзіўнае слова «Беларусь» толькі ў досыць свядомым узросце, але ўсё роўна вярнуліся на незнаёмую радзіму, каб адрадзіць памяць пра сваіх бацькоў і іншых ахвяраў тэрору. Адна з такіх гісторый — гісторыя дачок беларускага паэта Тодара Кляшторнага, які быў забіты ў «Чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Мая Кляшторная, дачка расстралянага паэта, якая здолела вярнуцца на Радзіму і адрадзіць памяць пра бацьку. Фота: Наша Ніва 

Творчасць беларускага паэта Тодара Кляшторнага была мінорна-меланхалічнай, але пры гэтым дзіўным чынам спалучалася з іроніяй. Ён парадзіраваў, яўна ці прыхавана, творы іншых творцаў, дражніў іх, не дбаў пра свой выгляд і гэтак жа не адшліфоўваў кожны свой радок. Да ўсяго ж быў членам аб’яднання з жартаўлівай назвай Таварыства аматараў выпіць і закусіць. 

Здымкі бацькі Тодара Кляшторнага (ужо ў турме, змучанага) і маці Яніны Германовіч

Але сам Кляшторны гэтай сістэмай пагарджаў і адкрыта пісаў у сваёй паэме, што «Ходзім мы пад месяцам высокім, а яшчэ — пад ГПУ». Арыштаваны Тодар Кляшторны быў 3 лістапада 1936 года ў Менску. 

Справа па абвінавачванні Германовіч Яніны Міхайлаўны ў архіве КДБ

Дапытвалі і жонку Яніну, якая засталася адна з дочкамі. На момант допыту маці старэйшай дачцэ Тадзіяне (яе імя складзена з пачаткаў імёнаў Тодара і Яніна) было 6 гадоў, сярэдняй Весналіне — 4 гады. Малодшая дачка Мая нарадзілася ў апошні дзень мая 1937, праз паўгода пасля арышту бацькі, але ягонай жонцы ўдалося дабіцца спаткання. «Мама бачыла бацьку, бацька бачыў неданошанае, але жывое немаўля», — распавядала пасля Мая Кляшторная. На момант допыту маці ёй было ўсяго 3 месяцы.

«Маме казалі: 10 год без права перапіскі, і яна верыла ў гэта — і ў Акмалінскім лагеры, і пасля на пасяленні ў Сібіры, здзіўлялася, чаму бацька нас не шукае, 10 гадоў жа прайшло, «ён, напэўна, ужо дома і нас чакае».

Радзюга, у якую спавівала малую дачку Яніна Германовіч у час ссылкі ў Казахстан, сёння захоўваецца ў экспазіцыі музея на тэрыторыі Акмалінскага лагера жонак «здраднікаў радзімы». Фота: Tut.by

Яніну забралі разам са слабым ад нараджэння немаўлём на руках. Адразу трапіла ў вагон са зняволенымі, дзе толькі і даведалася пра завочны свой прысуд, стандартны для членаў сям’і рэпрэсаваных — 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў.

Адзін з вагонаў, на якіх жанчын дастаўлялі ў Акмалінскі лагер. Фота: Wikimedia Commons

«Пры любой магчымасці беглі ў дзіцячы барак, каб абняць, прылашчыць, падкарміць, пагуляць ці са сваім дзіцем, ці з чужым — залежала ад таго, на колькі дзяцей хапала іх жаночага цяпла».

Дзеці «Алжыра». Апошняя справа — дачка паэта Мая.

Адчуваўся пастаянны холад, голад і варожае, здзеклівае стаўленне з боку супрацоўнікаў. «Вы, вылюдкі, дзеці ворагаў, чаго вас і карміць? Падохніце — ніхто не пашкадуе».

Дзецям змянялі імёны і прозвішчы, прымушалі адракацца родных. 

Аднойчы ў дзіцячы дом прыйшла незнаёмая жанчына, якая вызвалілася з Карлага і ведала яе бацьку Тодара Кляшторнага. Яна адмыслова адшукала васьмігадовую Маю, каб перадаць ёй сціплы гасцінец — шкляначку семак і два маленькія яблычкі, з якімі дзетдомаўскае дзіця нават не ведала, што трэба рабіць.

«Твае бацькі цудоўныя людзі, яны ні ў чым не вінаватыя — ты нікому не вер і нікога не слухай! Ты павінна любіць і ганарыцца сваімі бацькамі. Твой бацька — вядомы беларускі паэт. Твае тата і мама родам з Беларусіі. Запомніла? З Бела-рус-сіі». 

Праўда, гэтага магло ніколі не адбыцца. Ад нараджэння слабая Мая ў лагерным дзіцячым доме канчаткова падарвала сваё здароўе. Маці забрала яе толькі ў 1947 годзе, бо да 8 гадоў лагераў ёй дакінулі яшчэ два гады. У Беларусь, знішчаную вайной, яны тады не вярнуліся, жылі ў пасёлку ў Омскай вобласці. У Маі былі вялікія праблемы з хрыбтом, сем гадоў яна была прыкаваная да бальнічнага ложка. Пасля цяжка перанесла менінгіт, паўгода правяла без прытомнасці. Калі аднойчы дзяўчынка папрасіла вынесці яе на паветра, дактары палічылі, што гэта апошняя яе просьба.

Дочкі Тодара Кляшторнага: уверсе Мая і Валя, унізе — Тадзіяна з мужам і сынам.

Яна была ўражана багаццем мясцовай прыроды і дзіўнымі беларускімі словамі. Яна любіла гэтую зямлю яшчэ да таго, як упершыню ўбачыла. 

Тут, на радзіме, Мая больш не хварэла, скончыла за два гады школу, пасля Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, паступіла ў Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Ізноў вярнулася ў Беларусь ужо дыпламаванай спецыялісткай-архітэктаркай, працавала ў «Белпрампраекце» ў аддзеле генеральнага планавання, дзе займалася пытаннямі горадабудаўніцтва.

Мая Кляшторная ў маладосці. 

Адной з яе галоўных мэтаў жыцця, было даведацца пра свайго бацьку, Тодара Кляшторнага, як мага больш. У бібліятэках кніг рэпрэсаванага паэта адшукаць было немагчыма.

Кніга выбраных вершаў Тодара Кляшторнага «Залатое вязьмо», выдання якой у 1960 годзе дамагліся ягоныя дочкі.

Маці, якая моцна хварэла, выхаду кнігі не дачакалася і памерла ў 1959 годзе, у 49 гадоў. Маі ва ўшанаванні і папулярызацыі творчасці свайго бацькі заўсёды дапамагала яе родная сястра Тадзіяна. 

Першым яго старшынёй быў Зянон Пазняк.

Крыж на сімвалічнай магіле Тодара Кляшторнага ў Курапатах. Фота: Наша Ніва

У дзейнасць «Мартыралогу Беларусі» актыўна ўключылася і Мая Кляшторная. Яна працавала ў камісіі, якая збірала звесткі пра рэпрэсаваных. Да яе ішлі людзі, якія імкнуліся высветліць лёс рэпрэсаваных родных, якія шукалі і збіралі адпаведныя дакументы. Пасля пераходу Пазняка ў палітыку менавіта Кляшторная ўзначаліла таварыства.

Мая Кляшторная на «Чарнобыльскім шляху». 

«Цяжкія нягоды выпалі на наша жыццё, на жыццё сям’і «ворага народа», але варта было іх цярпець і жыць хоць бы дзеля таго, каб дажыць да гэтых дзён — дзён Праўды і Справядлівасці. Курапаты — гэта кавалачак шматпакутнай нашай Радзімы, гэта наш боль, наш смутак, наша горкая непазбыўная памяць…»

Мая Кляшторная. Фота: Наша Ніва

Як навуковы кіраўнік мемарыяльнага комплексу «Курапаты» Мая Кляшторная заклікала Лукашэнку спыніць будаўніцтва скандальнага «Бульбаш-Хола», але гэтыя просьбы пачутыя не былі.

Мая Кляшторная са справай сваёй маці. Фота: Sb.by

Імкненне таталітарнай сістэмы знішчыць нязгодных, памяць, спадчыну і мінулае, іхніх блізкіх, а дзяцей перабіць на манкуртаў у выпадку сясцёр Кляшторных не спрацавала. Праўда і справядлівасць мацнейшыя за любое зло. Адно цёплае слова незнаёмкі пра бацькоў і радзіму, разбурылі тое, што гадамі ўбівалася дзецям у галовы пра «ворагаў» і «здраднікаў».

Каментары7

  • Волат
    29.10.2023
    Жыве Беларусь , здаецца, што ў Беларусі вырашылі паўтарыць...
  • Улад
    29.10.2023
    Памятаю Маю Кляшторную яшчэ з 80-90-х гадоў мінулага веку, на ўсіх акцыях патрыётаў несавецкай Беларусі. Вельмі прыемная, прывабная і інтэлігентная жанчына. Але з моцным характарам.
  • (
    29.10.2023
    каб жа прайшоў... на жаль, праходзіць зноў - па другім крузе. катуюць шчырых, нявінных, а самі каты шчыруюць за іх кошт

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне3

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне3

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →