Муж Ціманоўскай хутка знайшоў ёй замену. Гэта гарачая ўкраінка, што любіць ню-фота і ненавідзіць Пуціна
У канцы верасня лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская заявіла, што разводзіцца з Арсеніем Зданевічам. Афіцыйна скасавання шлюбу яшчэ не адбылося, але гэта не перашкаджае і Крысціне, і Арсенію актыўна расказваць у сацсетках пра свае новыя стасункі, піша «Трыбуна».
02.11.2023 / 18:57
Арсеній Зданевіч. Фота з акаўнта суразмоўцы ў Instagram
Прычым новыя абраннікі ў двух выпадках з Украіны. Ціманоўская расказвала, што адправілася на адпачынак у Грэцыю, дзе пазнаёмілася з Аляксандрам Салонскім, які ўжо некаторы час жыў у Польшчы. Завязаўся раман, пасля чаго хлопец пераехаў у Варшаву дзеля сумеснага жыцця з дзяўчынай, хаця збіраўся перабірацца ў ЗША.
Інстаграм Крысціны Ціманоўскай
Зданевіч, якога Ціманоўская зараз абвінавачвае ў неаднаразовых здрадах, выкладвае фота з новай дзяўчынай. Пра яе вядома зусім няшмат — праз пару тыдняў споўніцца 24 гады, з сацсетак зразумела, што яна з горада Камянец-Падольскі, 97-тысячнага райцэнтра ў Хмяльніцкай вобласці. Дзяўчына стала жыць у Варшаве неўзабаве пасля пачатку вайны.
Некаторыя высновы можна зрабіць па Instagram дзяўчыны, дзе больш за 1200 падпісчыкаў. Яна відавочна дрэнна ставіцца да Расіі і да Уладзіміра Пуціна — пад фота, якія часта выходзілі наогул без подпісу, з'явіліся такія словы.
Па здымках ясна, што дзяўчына любіць татуіроўкі — іх на яе целе нямала. Убачыць гэта лёгка, бо ўкраінка часта выкладвае фота ў стылі ню.
Чытайце таксама:
«Зразумела, што вартая лепшага». Крысціна Ціманоўская разводзіцца
Муж Ціманоўскай — пра характар жонкі, расставанні з ёю, ад’езд з Беларусі і заробкі
Крысціне Ціманоўскай дазволілі выступаць за Польшчу
Ціманоўская распавяла пра нагоду для гонару, адказ у сацсетках Азаронку, прафесійнае і асабістае