Злодзей вынес з кватэры мінчанкі тэлевізар, дзіцячы манеж і плюшавага мядзведзя
Сума скрадзенага склала 1500 рублёў.
14.11.2023 / 16:09
Фота: vberloge.by
У Ленінскае РУУС звярнулася жанчына, якая расказала, што з яе кватэры скралі тэлевізар, дзіцячы манеж і мяккую цацку, паведамляе «Міліцыя Мінска».
Неўзабаве затрымалі 31-гадовага мінчука.
Выяснілася, што мужчына быў знаёмы з жанчынай, перыядычна прыходзіў у госці.
Падчас такіх візітаў мужчына здзейсніў крадзеж рэчаў. Тэхніку і мяккую цацку пасля прадаў.
Вядома, што ён нідзе не працуе, але раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
Чытайце таксама:
Аршанец скраў у суседкі вядро пяску. Быў суд
У Польшчы «зайца» выгналі з цягніка. Ëн скраў аўтобус, каб даехаць дадому